Cацыяльная сетка была створана ў 2004 годзе на той момант 19-гадовым амерыканскім студэнтам Маркам Цукербергам. Першапачаткова сайт прызначаўся толькі для студэнтаў Гарвардскага ўніверсітэта. Толькі за першыя суткі зарэгістраваліся 1,2 тыс. карыстальнікаў.

Неўзабаве сайт стаў даступны для студэнтаў любых навучальных устаноў ЗША, а з верасня 2006 года для ўсіх карыстальнікаў Інтэрнэта.

У 2008 годзе Facebook быў пераведзены з англійскай на 20 іншых моў. 

Выручка кампаніі Facebook у 2013 годзе склала 7,9 млрд даляраў, у параўнанні з 5,1 млрд годам раней. Колькасць карыстальнікаў, якія хоць бы раз у месяц заходзілі ў сацсетку, па выніках 2013 склала 1,23 млрд чалавек, што на 16% вышэй за паказчыкі 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?