Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі пры атрыманні грашовых сродкаў, прызначаных для далейшай перадачы ў якасці хабару службовым асобам органаў фінансавых расследаванняў, затрыманы заснавальнік прыватнага будаўнічага прадпрыемства Мінска. 

Затрыманы, які назваўся супрацоўнікам дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, пераканаў дырэктара адной са сталічных камерцыйных структур у тым, што мае цесныя сувязі з кіруючымі работнікамі органаў фінансавай міліцыі і за ўзнагароду ў 50 тысяч долараў ЗША можа аказаць садзейнічанне ў станоўчым вырашэнні пытання аб непрыцягненні кіраўніка фірмы да ўстаноўленай законам адказнасці па матэрыялах праверкі, якая праводзіцца ДФР. 

Ілжэсупрацоўнік фінансавай міліцыі затрыманы на месцы злачынства пры атрыманні часткі ўказанай сумы ў памеры 5 тысяч долараў ЗША. 

У дачыненні да затрыманага ўпраўленнем КДБ па Мінску і Мінскай вобласці распачата справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 (падбухторванне да давання хабару ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?