У бліжэйшыя два дні атмасферны фон захаваецца павышаным, таму ападкаў не чакаецца. Гэтай ноччу -12 … -14°С, заўтра днём -3 … -5°С. У чацвер ноччу -7 … -9°С, днём - 2 … -4°С.
З пятніцы ў атмасферы пачнецца перабудова, пачнуць паступаць вільготныя паветраныя масы з Атлантыкі. Ноччу -5 … -7°С, днём каля нуля, пройдзе кароткачасовы мокры снег, магчыма, з дажджом. На дарогах галалёдзіца. У суботу і нядзелю ўначы -1 … -3°С, днём каля нуля, кароткачасовыя ападкі.
Адліжнае надвор'е чакаецца і ў пачатку наступнага тыдня.





