Вадзім Цітушка ў інтэрв'ю праграме «Грошы» заявіў, што ён асуджае дзеянні сілавікоў у Кіеве, паведамляе ТСН.ua.
«Беркут займаецца самавольствам», — кажа Вадзім Цітушка.
«Казак Міхаіл Гаўрыляк, якога раздзелі дагала — нельга так прыніжаць чалавека. Гэта бязмежжа», — мяркуе Цітушка.
Хлопец кажа, што вобраз, які яму навязваюць (ад яго прозвішча пайшло найменне «цітушкі», якімі называюць ва Украіне маладых людзей-правакатараў), памылковы. «Я адэкватны малады чалавек, які ў свой час памыліўся».
Згодна з судом Вадзіму 2 гады забаронена ўдзельнічаць у любых палітычных акцыях або мітынгах. Ад людскога гневу ён хаваецца ў родным горадзе — Белай Царкве. Раней паведамлялася, што Цітушка хацеў бы прыехаць на Еўрамайдан і падтрымаць людзей.
Каб сімвалічна падтрымаць людзей, якія мерзнуць на дзвюх «плошчах», Вадзім Цітушка перад камерай накалоў дроваў для ўкраінскіх мітынгоўцаў.





