Сёння каля 3.00 на адкрытай пляцоўцы станцыі метро «Малінаўка» пры будаўніцтве падземнага пераходу адбыўся пажар.
Адбылося загаранне ўкладзенага ўцяпляльніка «Пенаплекс» на плошчы 25 кв. м, а таксама ўцяпляльніка 40 куб. м.
Калі на месца прыбылі падраздзяленні МНС, полымя шугала на вышыню 10 м.
Пажар удалося ліквідаваць за 10 хвілін. Ніхто не пацярпеў — пашкоджаны толькі ўцяпляльнік. Прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі сістэмы прагрэву бетону.





