Гісторыя кіроўцы мінскага аўтобуса, які трапіў за год у 20 аварый і выклаў іх на Youtube, атрымала працяг.
Як паведамляе Onliner.by,
за чарговае ДТЗ у яго забралі пасведчанне кіроўцы. Аварыя адбылася 3 снежня 2013 года на вуліцы Несцерава ў Мінску. Інспектары ДАІ палічылі што кіроўца парушыў п. 85 Правілаў дарожнага руху (не захоўваў бяспечную дыстанцыю, якая б дазволіла яму спыніцца).
У яго адносінах прымянілі максімальна магчымае пакаранне - пазбаўленне пасведчання кіроўцы на 2 гады. У кіроўцы ёсць права апратэставаць рашэнне.





