Лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко патрабуе сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам, у выпадку калі ў парламенце не ўдасца дамовіцца аб механізме вяртання да Канстытуцыі 2004 года.

Пра гэта сам Клічко заявіў журналістам у кулуарах Вярхоўнай Рады.

«Адносна канстытуцыйнага акту, які мы плануем прыняць, рэакцыі Януковіча пакуль няма. Я ўчора спрабаваў сустрэцца з ім. Адказу не было. Спадзяюся, што сёння будзе магчымасць з ім сустрэцца. Калі мы не зможам зараз знайсці агульную пазіцыю тут у сесійнай зале, то я ўпэўнены, што гэтае пытанне павінна абмяркоўвацца з чалавекам, які непасрэдна прымае рашэнне і ўсю паўнату ўлады «, - падкрэсліў ён.

Клічко адзначыў, што ў асабістых гутарках дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў заяўляюць аб сваёй падтрымцы прапановы аб вяртанні да папярэдняй рэдакцыі Канстытуцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?