У Мазыры кіроўца трамвая, 1959 года нараджэння, памерла проста падчас рэйсу.
Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, гэта адбылося 3 лютага. Жанчына -кіроўца кіравала трамваем, які ехаў з горада на нафтаперапрацоўчы завод. Трамвай спыніўся на прамежкавым кольцы, недалёка ад вёскі Пянькі Мазырскага раёна. У гэты момант кіроўца раптоўна памерла. У салоне быў толькі кандуктар, пасажыраў не было.
Жанчыне заставалася да пенсіі некалькі месяцаў.
Мазырскі РАСК праводзіць праверку па факце смерці. Прычыну смерці вызначыць экспертыза.





