У Столінскім раёне вадзіцеля без права кіравання транспартнымі сродкамі міліцыянеры спынялі з дапамогай зброі. 

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, 3 лютага прыблізна ў 18.20 у вёсцы Альшаны інспектарамі дарожна-патрульнай службы ДАІ была зроблена спроба спыніць «Мерседэс-Бэнц». Вадзіцель не выканаў патрабаванне супрацоўнікаў міліцыі, павялічыў хуткасць і паспрабаваў з'ехаць, стварыўшы рэальную пагрозу для ўдзельнікаў дарожнага руху. 

Быў арганізаваны пераслед аўтамабіля, падчас якога супрацоўнікі міліцыі праз гукаўзмацняльнае прыстасаванне неаднаразова патрабавалі ад вадзіцеля, каб ён спыніўся, але той не падпарадкоўваўся. 

За межамі вёскі было прынята рашэнне аб выкарыстанні табельнай зброі. Інспектар дарожна-патрульнай службы зрабіў чатыры папераджальныя стрэлы ў паветра і два па колах аўтамабіля. Пасля гэтага транспартны сродкаў быў спынены і вадзіцель затрыманы. Ім аказаўся вучань 11-га класа мясцовай школы, які не мае права кіравання транспартнымі сродкамі. Пры медыцынскім аглядзе было ўстаноўлена, што ён цвярозы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?