Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя « Віталь Рымашэўскі выкліканы ў РАУС Савецкага раёна Мінска на 7 лютага, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Палітык мяркуе, што выклік у міліцыю звязаны з пікетам па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты, які праводзіла прадстаўнік БХД Марына Хоміч 2 лютага на Камароўскім рынку, на тэрыторыі Савецкага раёна сталіцы.

Прэс-служба БХД адзначае, што людзі ў цывільным «усяляк абражалі удзельнікаў пікету, здымалі іх на відэа, аказвалі псіхалагічны ціск. Быў выкліканы нарад міліцыі, які так і не з'явіўся».

«Ціск на актывістаў падчас правядзення пікетаў і пасля іх мы расцэньваем як палітычны пераслед, як спробу запалохвання, — заявіў Рымашэўскі. — У той час як уладныя кандыдаты карыстаюцца адміністрацыйным рэсурсам, на актывістаў БХД аказваецца ціск. Рэжым дазваляе апазіцыі ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі толькі па сваіх правілах, калі ж падзеі развіваюцца не па іх сцэнары, адразу ж уключаецца рэпрэсіўная машына».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?