Зялёная малпачка па мянушцы Чуня ўжо тыдзень жыве ў кабінеце дырэктара Віцебскага заапарка Ірыны Арловай. Перасяленне з вальера — мера вымушаная. У адсутнасць наведнікаў з-за маразоў віцебскі заапарк быў зачынены — прымат ад недахопу ўвагі правакаваў супляменнікаў на сваркі. Парушальніцу парадку вырашана было забраць на перавыхаванне. Цяпер малпачка асвойвае аргтэхніку — грызе мадэм ад ноўтбука, а ў вольныя ад кіруючай працы хвіліны грызе семкі, з задавальненнем п'е гарбату.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру