Дарожная аварыя з удзелам пасажырскага аўтобуса здарылася днём 4 лютага ў Мінску.
Прыкладна ў 16.30 на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Грыбаедава вадзіцель аўтамашыны «КамАЗ» 1992 года нараджэння не саступіў дарогу (пры наяўнасці знака «Саступі дарогу») пасажырскаму аўтобусу і ўрэзаўся ў яго. У аўтобусе на момант ДТЗ знаходзіліся пасажыры, але ніхто не пацярпеў.
Паводле слоў вадзіцеля грузавіка, на пад'ездзе да скрыжавання ў яго не спрацавалі тармазы. Аднак на асфальце ясна бачныя сляды тармазнога шляху. Зараз супрацоўнікі аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска апытваюць сведак, высвятляюць прычыны аварыі.





