4 лютага а 10.00 у службу па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб тым, што на тэрыторыі міні-ЦЭЦ «Заходняя» філіяла РУП «Брэстэнерга» «Пінскія цеплавыя сеткі» адбылася ўцечка мазуты ў абвалоўванне.

Пасля прыбыцця да месца выкліку высветлена, што ў корпусе засаўкі на трубаправодзе дыяметрам 100 мм, які выкарыстоўваецца для запампоўкі мазуты ў рэзервуар, ўтварылася расколіна. Праз яе адбылася ўцечка. Плошча разліву мазуту склала каля 1500 кв. м.

У рэзервуары, з якога адбылася ўцечка, знаходзілася 1243,5 куб.м. мазуту. Аб'ём страчанага паліва высвятляецца.

Працечка ліквідаваная — накладзены бандаж на пашкоджаную засаўку. Работы па ліквідацыі наступстваў аварыйнай сітуацыі вядуцца. Задубелую мазуту награваюць парай і адпампоўваюць у іншы рэзервуар. Задзейнічана 2 адзінкі тэхнікі, 10 чалавек. Ліквідацыя, паводле ацэнак МНС, зойме тры дні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру