У Сумскай вобласці пасажырскі цягнік Харкаў — Варажба збіў маршрутны мікрааўтобус, у выніку чаго загінулі 12 чалавек, яшчэ адзін чалавек памёр пазней у бальніцы.
Аварыя адбылася сёння каля 15.30 у Белапольскім раёне на чыгуначным пераездзе паміж населенымі пунктамі Віры і Білані.
Паводле папярэдняй інфармацыі, цягнік працягнуў маршрутку па чыгуначным палатне каля 300 метраў.
Сярод пацярпелых— 5 чалавек, якія дастаўлены ў бальніцу. Гэта чатыры жанчыны і 14-гадовы хлопчык.
Сярод загінулых і пацярпелых — 7 настаўнікаў і вучань сельскай школы.





