Антаніна Блізнякова прыехала за дачкой у Валгадонскі цэнтр сацыяльнай рэабілітацыі бамжоў Растоўскай вобласці з Оршы. За паўтары тысячы кіламетраў.

Каб забраць Святлану, маці прыйшлося ўзяць крэдыт у 5 мільёнаў рублёў. А да гэтага былі два гады пошукаў.

Сама ж 34-гадовая жанчына лічыла, што дома не была каля 9 гадоў. Калі п'еш, час ідзе зусім іначай. Святлана распавяла сваю неверагодную гісторыю. Неяк яна паехала на дачу выпіваць і знікла на два гады. Знайшлася ужо ў Расеі без дакументаў. Хацела вярнуцца на Радзіму, але вельмі баялася паліцыі і межаў, нягледзячы на тое, што ўжо раз перасякала яе без пашпарта і грошай. Цяпер і тое, і іншае знайшлі. Святлана, цяжарная на сёмым месяцы, хутка будзе дома.

Такія гісторыі для сацыяльнага цэнтра не ў навіну. У зімовы перыяд яго пакоі напаўняюцца пастаяльцамі. Тут бамжам дапамагаюць аднаўляць дакументы. У далейшым большасць з іх перанакіроўваюца ў дамы састарэлых і падобныя ўстановы. А некаторыя, як Святлана, нават вяртаюцца дадому пасля доўгіх гадоў тулянняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру