Дырэктар білетнага аператара кампаніі Ticketpro Кірыл Сушчынскі распавёў Tribuna.com аб ходзе продажаў білетаў на матчы чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.

«Рэалізацыяй займаецца не толькі Ticketpro, але і кампанія «ЦэнтрКурорт». Па нашай лініі прададзена больш за палову квіткоў на матчы чэмпіянату свету па хакеі. Больш за 40% — у «Мінск-Арэну» і каля 20% — у «Чыжоўка-Арэну». Адносна малая колькасць набытых месцаў на другую па значнасці хакейную пляцоўку тлумачыцца проста: актыўныя продажы квіткоў (на асобныя гульні ) пачаліся толькі ў канцы снежня».

К. Сушчынскі мяркуе, што калі завершацца Алімпійскія гульні ў Сочы, на сусветны хакейны форум у Мінску накоціць другая хваля ажыятажу.

«Павышаную цікавасць выклікалі гульні зборных Беларусі, Расіі і фінал. Квіткоў на гэтыя сустрэчы практычна не засталося. Найменшы ж попыт - на матчы лядовых дружын Францыі, Італіі і Казахстана.

Больш за ўсё набыта квіткоў заўзятарамі з краін СНД і Балтыі.

Былі і экзатычныя пакупнікі з дзяржаў, дзе хакей, прама скажам, не на вядучых ролях: Паўднёвай Карэі, Тайваня, Кітая, Ірландыі. Хоць з дакладнасцю сказаць, што прадстаўнікі менавіта гэтых краін прыедуць у маі ў Мінск, нельга. Цалкам магчыма, куплі здзяйснялі грамадзяне з былога СССР, якія пражываюць за мяжой».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру