«Калі я іду па раёне, я гопнік. Калі еду ў метро — звычайны гараджанін. А калі дабіраюся да месца — ужо хіпстар», – кажа саліст гурту «Разбітае сэрца пацана» Дзяніс Тарасенка.
Госці і вядоўцы чарговага занятка «Мовы ці кавы» дзеляцца досведам, як размаўляць па-беларуску і не быць пабітым гопнікамі, разважаюць, што такое хіпстарская культура, і дыскутуюць пра тое, дзе шукаць адэкватных людзей.





