На гэтай версіі настойвае «Камсамольская правда в Беларусі», якая паразмаўляла з шараговымі ўдзельнікамі здымачай групы фільма «Авель» і кіроўцам, які трапіў у рэанімацыю. Нагадаем, што ў суботу мікрык перад Домам урада, каля ўезду ў гандлёвы цэнтр «Сталіца», загарэўся і выбухнуў. Прыехалі дактары і пажарныя.
Кіроўцу з баратраўмамі хуткая на вачах у людзей адвезла ў бальніцу. Людзі на цэнтральнай плошчы сталіцы былі не на жарт спалоханыя.
Аднак прадзюсар фільма Сяргей Ждановіч запэўніў журналістаў, у тым ліку карэспандэнтаў «Нашай Нівы», што гэта быў запланаваны сцэнаром пажар і выбух.
Кіроўца мікрааўтобуса сцвярджае, што здарэнне было ягоным промахам. Аўтамабіль працаваў на газавым абсталяванні.





