Паводле звестак Еўрапейскай асацыяцыі вытворцаў аўтамабіляў ACEA, еўрапейскі аўтарынак у мінулым годзе ўпаў на 1,7%.

Лідарам на аўтарынку Еўропы застаецца Германія, дзе летась было рэалізавана 2,95 млн машын (-4,2%). У Асацыяцыі аўтамабільнай прамысловасці Германі VDA прагназуюць павелічэнне продажаў па выніках 2014 да 3 мільёнаў адзінак.

Другое месца, як і год таму, заняла Вялікабрытанія, прадэманстраваўшы ў 2013 годзе найлепшы вынік з 2007 года: 2000.000 265 тыс аўтамабіляў (10,8%). Рост аб'ёму продажаў у Вялікабрытаніі назіраецца ўжо 22 месяцы запар.

На трэцім радку Францыя з вынікам у 1.790.000 машын (мінус 5,7%). На чацвёртым месцы — італьянскі аўтарынак з паказчыкам 1 мільён 304 тыс адзінкі (-7,1%). Па меркаванні экспертаў, аднаўленне італьянскага рынку чакаецца ў другой палове гэтага года.

Горш за ўсё справы ідуць на Кіпры (мінус 35,2%), Галандыі (мінус 17%), Румыніі (мінус 13,1%) і Фінляндыі (мінус 7%).

Самая папулярная марка года ў Еўропе — VW. У Еўропе, ці Старым Свеце, як яе называюць, прададзена каля 1,5 мільёна аўтамабіляў нямецкага брэнда. VW стаў адзінай маркай, якой удалося пераадолець мільённую мяжу.

Высокія паказчыкі прадэманстравала Opel (780 тыс), Renault (760 тыс), Peugeot (705 тыс) і Fiat (550 тыс). У прэміяльным сегменце лепшыя продажы паказала Audi (676 тыс), BMW (621 тыс) і Mercedes (601 тыс).

Амерыканская тройка — GM, Ford, Toyota

Па выніках 2013 аўтарынак Амерыкі вырас на 8% і склаў 15,6 млн легкавых аўтамабіляў і ўседарожнікаў. Гэта быў лепшы год. Па прагнозах экспертаў, у 2014 годзе аўтарынак працягне рост і складзе каля 16,2 млн машын — 3% плюсу.

Лідарства захоўвае General Motors, якія павялічылі рэалізацыю на 7% да 2,79 млн машын. На другім месцы Ford, чые продажы выраслі на 11% — да 2,49 млн аўтамабіляў. Toyota рэалізавала 2,24 млн машын, што на 7% больш, чым у 2012 годзе. На чацвёртым месцы Chrysler з яго 1,8 млн прададзеных аўто (9%). Замыкае «пяцёрку» лідараў Honda з паказчыкам 1,53 млн аўтамабіляў, гэта на 7% больш за вынікі 2012 года.

Кітай — пад нумарам 1

Нумар 1 у 2013 годзе — Кітай: тут прададзена крыху менш за 22 мільёны аўтамабіляў розных марак з улікам аўтобусаў і грузавікоў. Агульны аб'ём продажаў у 2013 вырас на 14%.

Продажы легкавых аўтамабіляў у гэтай азіяцкай краіне з велізарным патэнцыялам выраслі на 15,7% — да 17 млн 928 тысячаў 900 адзінак. Упершыню за дзевяць гадоў лідарам продажаў у Кітаі стаў нямецкі аўтаканцэрн Volkswagen AG, які рэалізаваў у 2013 годзе 3,27 млн аўтамабіляў (16,2%). Другое месца заняў GM — 3,17 млн адзінак (+11%), на трэцім месцы Ford — продажы выраслі на 49 % — да 936 тыс. адз.

Расія

У 2013 годзе расійскія дылеры знізілі продажы на 5% — да 2,78 млн машын.

Лідар — «Лада», якая прадала 456 тысяч аўтамабіляў. Другое месца ў Renault — 210 тыс. машын (прырост на 11%), на трэцім месцы KIA — 198 тыс. адзінак (+6%).

Мяркуецца, што ў 2014 годзе расійскі аўтарынак застанецца на леташнім узроўні — продажы складуць 2,73 млн аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?