У Полацку мясцовыя педагогі дадумаліся да вялікай рэформы: яны да справаў педагогікі прыцягнулі… гарадавых. З гэтай мэты кожнай гімназістцы выдалі асобныя кніжкі, у каторыя кожны гарадавік можа запісаць, як вядзе сябе вучаніца на вуліцы. Во, што значыць увекавечыць свае імёны. Але ці не сорам такі, недзе ў глыбіні душы, перад самім сабой, полацкім педагогам?

10 гадоў з народам. У кожнага свае песняры. Незалежная Рэспубліка Мроя (NRM) паўстала з першымі сімптомамі back in the USSR. З іх песнямі перажываліся гістарычныя пераломы. Віхурнага 96-га не ўявіць без «Партызанскай», змрочнага 99-га — без «Паветранага шара». Іх музыка была антыподам навакольнаму маразму, незалежна ад ідэалагічнай яго прыналежнасці.

«НН». №5, 2004

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру