Аляксандр Лукашэнка заклікаў членаў спартыўнай дэлегацыі Беларусі на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях прыкласці намаганні для паспяховых выступленняў у Сочы. 

«Удзел у Алімпійскіх гульнях — гэта знамянальная падзея, якой папярэднічала руплівая праца і старанная падрыхтоўка як спартсменаў, так і адпаведных арганізацый, — гаворыцца ў звароце Лукашэнкі да спартсменаў, апублікаваным на сайце прэзідэнта. — Усё да дробязяў было прадугледжана і зроблена — зараз засталося толькі кожнаму з вас прыкласці намаганні, каб забяспечыць паспяховыя выступленні на алімпійскіх спаборніцтвах». 

На думку Лукашэнкі, спорт выбіраюць «мужныя, мэтанакіраваныя і моцныя духам людзі, якім па сілах ва ўпартай барацьбе прадоўжыць слаўныя традыцыі і абараніць спартыўны гонар нашай краіны». 

«Перакананы, што менавіта вы з`яўляецеся лепшымі прадстаўнікамі беларускага спорту, здольнымі паказаць на алімпійскіх арэнах сваю волю, майстэрства і настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты, — сказаў кіраўнік дзяржавы спартсменам. — Шчыра жадаю вам поспеху і яркіх перамог дзеля славы нашай Радзімы». 

XXII зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Сочы з 7 па 23 лютага. Беларусь на спаборніцтвах прадставяць 24 спартсмены, якія выступяць у біятлоне, фрыстайле, лыжных гонках, гарналыжным спорце і шорт-трэку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?