Курс даляра на таргах БВФБ сёння не змяніўся і застаўся на ўзроўні 9 660 беларускіх рублёў.
Гэта максімальнае значэнне за ўсю гісторыю таргоў на біржы. Вось ужо 82 дні запар курс даляра ні разу не зніжаецца і ўжо 54 дні запар ён расце не больш чым на 10 рублёў у суткі.
З пачатку месяца курс даляра дадаў ўсяго 20 рублёў. У студзені было +120 рублёў.
Курс еўра сёння знізіўся на 20 рублёў да 13.050 беларускіх рублёў.
Курс расійскага рубля вырас адразу на 3,5 рубля да 276,5 беларускіх рублёў. Такім чынам, з пачатку лютага ён ўмацаваўся на 2,5 рубля, а з пачатку года знізіўся на 13,5.





