У цэнтры Мінска загарэўся грузавы аўтамабіль, які перавозіў балоны з газам. Пра гэта БелаПАН паведамілі відавочцы здарэння. 

Абгарэлы грузавік і чорны ад сажы тралейбус знаходзяцца ў раёне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. 

У Мінскім гарадскім упраўленні МНС пацвердзілі, што ў раёне тэатра гарыць аўтамабіль, які цяпер тушаць ратавальнікі. Пры гэтым у сталічнай ратавальнай службе пакуль не змаглі пацвердзіць ці абвергнуць інфармацыю пра тое, што аўтамабіль перавозіў газавыя балоны і падчас здарэння пацярпеў тралейбус.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?