Ахвярай зламысніка стала дзяўчына, якая пакінула папярэднія пакупкі — боты, блузку, калготкі — у камеры захоўвання аднаго са сталічных гіпермаркетаў. Вярнуўшыся ж пасля наведвання гандлёвай залы, пацярпелая пабачыла пустую ячэйку…
Аператыўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы сумесна з супрацоўнікамі службы бяспекі супермаркета былі прагледжаныя запісы з камер відэаназірання.
Высветлілася, што невядомы мужчына цягам некалькіх хвілін спрабаваў адчыніць ячэйкі камеры захоўвання адвёрткай і ключом. Дабіўшыся ж свайго, незнаёмы разам з пакетам пацярпелай пакупніцы сышоў.
Калі вы пазналі чалавека на скрыншоце, просьба звярнуцца ў Фрунзенскае РУУС Мінска асабіста або па тэлефонах: (017) 208-76-47, (017) 252-02-02 альбо па спецлініі «102».





