У бліжэйшыя суткі, 6 лютага, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.
Толькі днём месцамі ў паўднёвых раёнах пройдзе невялікі мокры снег, магчымы слабы галалёд. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, іней. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 6-11 градусаў, у асобных раёнах — ад 12 да 16 марозу. Днём будзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.





