Фота budzma.org.

Фота budzma.org.

5 лютага паўвекавы юбілей святкуе вядомы гісторык Уладзімір Ляхоўскі, аўтар выдатных даследванняў аб гісторыі Беларусі XX стагоддзя.

Ляхоўскі скончыў гістфак БДУ. Потым працаваў у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» і часопісе «Спадчына». З 1999 – супрацоўнік інстута гісторыі Акадэміі навук. Даследуе праблемы гісторыі культуры і адукацыі, развіцьця беларускага нацыянальнага руху і станаўленьня грамадскае супольнасьці Беларусі ў ХІХ-ХХ стст.

Разам з Аляксандрай Гесь і Уладзімірам Міхнюком уклаў кнігу «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах». Кніга атрымала вялікую папулярнасць і вытрымала паўторнае выданне.

«Уладзімір – добры даследчык. Ён шмат увагі ўдзяляў гісторыі адукацыі ў перыяд ад 1915 да пачатку 1920-ых, - кажа гісторык Анатоль Сідарэвіч. – У выніку выйшла выдатная манаграфія «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкае акупацыі 1915—1918 гг.», потым была другая манаграфія «Ад гоманаўцаў да гайсакоў» аб гісторыі моладзевага руху.

Ляхоўскі не займаецца прапагандай, ён займаецца пошукам дакументаў і фактаў. У сваіх працах ён грунтуецца на першасныя крыніцы, што дае яму выдатныя вынікі».

У 2010 Ляхоўскі ўзнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі. Ганаровы сябра Нацыянальнага гістарычнага музэя Беларусі (2011). Узнагароджаны медалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2013).

«НН» далучаецца да віншаванняў юбіляру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?