Сёння, 5 лютага, на адкрыцці таргоў на міжбанкаўскім валютным рынку Украіны каціроўкі грыўні да даляра ЗША ўсталяваліся на ўзроўні 9,0/9,4 грн за даляр.
Такім чынам курс грыўні да даляра за студзень 2014 г. знізіўся на 5,5%, тады як за ўвесь 2013 нацвалюта патаннела толькі на 2%.
На думку экспертаў, да падаражэння даляра прывяло абвастрэнне палітычнага крызісу, і дэвальвацыя грыўні працягнецца.





