Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі за 2013 вырас на 1,7 т і дасягнуў 35 т паводле звестак на 1 студзеня 2014 года.
Пры гэтым за першае паўгоддзе залаты запас павялічыўся на 500 кг, за другое — вырас на 1,2 т.
Прырост забяспечаны за кошт набыцця золата на ўнутраным і міжнародным рынках, а таксама за кошт рэструктурызацыі залатога запасу.
За 2012 год залаты запас Нацыянальнага банка павялічыўся на 1,6 т і склаў 33,3 т на 1 студзеня 2013. У 2011 годзе залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі вырас на 400 кг.
Залаты запас Нацбанка Беларусі вылічаецца ў тонах і ўключае золата, а таксама серабро, плаціну і паладый.





