5 лютага ў нацыянальным выставачным цэнтры « Белэкспа « пачала працу XXI Мінская міжнародная кніжная выстава -кірмаш.

Сярод тых, хто адкрываў традыцыйны форум кнігі, быў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Карэспандэнт БелаПАН пацікавіўся, як кіраўнік творчага саюза ставіцца да таго, што ў Беларусі ў мінулым годзе стала выдавецтвам менш, маючы на ўвазе пазбаўленне ліцэнзіі выдавецтва « ЛогвінаЎ».

«Я думаю, ад гэтага Беларусі стала лепш, - лічыць старшыня СПБ. - Тое, што яны пісалі … Не, яны выдавалі некаторыя кнігі - нічога, але тое, што яны апускалі кнігу, як гаворыцца, ніжэй за плінтус, выдаючы лухту, якая ганьбіць нават чалавека, што казаць на тэму, правільна і няправільна іх пазбавілі магчымасці выдаваць, не варта.

Нагадаю толькі адну іх кнігу - аб Ленінградзе. Там тыпу вершаў - не зразумееш, нейкі маразм. Пішуць: «Я з'еў сваё дзіця, іду зараз шчаслівы з Ленінграда». Прыблізна такога сэнсу. Гэта здзек з кнігі, з літаратуры! Упэўнены, што зрабілі правільна - не хочуць выдаваць нармальную літаратуру, хай ідуць дадому і выдаюць для сябе тыя паршывыя пісанні, якія былі, напрыклад, у гэтай кнізе», цытуе Чаргінца БелаПАН.

* * *

Выдавецтва «ЛогвінаЎ» пазбавілі ліцэнзіі за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011». 

Фотаальбом быў прызнаны экстрэмісцкім на падставе рашэння суда Ашмянскага раёна ў красавіку 2013 года.

Экспертная камісія на чале з начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама Паўлам Скрабко прызнала, што ў альбоме «ўтрымліваюцца наўмысна скажоныя выдумкі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, аб жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, што зневажаюць нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь». 

Незалежнае выдавецтва «ЛогвінаЎ» існуе з 2000 года.

Займаецца выданнем сучаснай беларускай літаратуры, навуковай літаратуры па гуманітарных дысцыплінах, перакладамі на рускую і беларускую мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?