Пра гэта гендырэктар мінскага «Дынама» Сяргей Паўлюковіч распавёў By.tribuna.com.
«Магу сказаць, што і ў будучым сезоне мы будзем разлічваць на дапамогу валанцёраў з ліку заўзятараў. І не толькі ў плане забеспячэння парадку на стадыёне. Напрыклад, ужо цяпер мы шукаем валанцёраў, хто б мог дапамагчы клубу весці беларускамоўную версію афіцыйнага сайта. Ахвотныя прапанаваць дапамогу могуць даслаць рэзюмэ на электронны адрас [email protected]», — сказаў Паўлюковіч.
Ён таксама адзначыў, што «Дынама» будзе праводзіць матчы на стадыёне «Трактар».





