Актывіст Аўтамайдану Дзмітрый Булатаў лічыць, што яго выкралі прадстаўнікі расійскага спецназа. Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў чацвер, распавядаючы падрабязнасці свайго выкрадання.

«Гэтыя людзі размаўлялі толькі па-руску, з расійскім акцэнтам, яны казалі пра нас у трэцяй асобе. У мяне была думка, што гэта быў расійскі спецназ. Па тым як мяне білі і катавалі… дзейнічалі прафесіяналы, якія маглі рабіць такія рэчы», — сказаў ён.

«Хачу падкрэсліць, што гэта маё асабістае меркаванне», — дадаў ён.

Таксама Булатаў мяркуе, што да яго выкрадання можа быць датычны і Віктар Медвядчук [былы кіраўнік АП за часамі Кучмы, якому закідалі датычнасць да справы Гангадзэ].

«І мне здаецца, што да гэтага датычны Медвядчук, бо больш за ўсё пытанняў гучала аб паездках у яго. Хачу падкрэсліць, што гэта маё асабістае меркаванне», - сказаў Булатаў.

Булатаў паведаміў таксама аб правядзенні судова-медыцынскай экспертызы ў Літве, вынікі якой будуць вядомыя ў хуткім часе.

Ён таксама паказаў свае рукі, якія былі прабітыя падчас катаванняў.

Ён зноў падкрэсліў, што дзейнічалі прафесіяналы, таму сухажыллі засталіся цэлымі. «Цяпер мне цяжка разгінаць указальныя пальцы, але маторыка працуе», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?