Былы прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты з Віцебска Сяргей Рыжоў уцёк у Расію.

Віцебскаму стваральніку незарэгістраванай Кансерватыўна-хрысціянскай партыі «Белая Русь» пагражаў арышт на 15 сутак за хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам выцвярэзніка 16 лістапада, паведамляе Радыё Свабода.

Рыжоў цвердзіў, што справу супраць яго сфабрыкавалі, і што ён сам стаў ахвярай міліцэйскага гвалту. Затым ён праходзіў лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы, а 4 лютага выпісаўся са шпіталя і вырашыў пакінуць Беларусь, нават не заходзячы дахаты.

Ён накіраваўся ў Маскву. І быў расчараваны, што яго не падтрымалі замежныя праваабаронцы. Але вяртацца на радзіму Сяргей Рыжоў не збіраецца.

Начальнік сектара знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Віцебскі плодаагароднінны камбінат» Сяргей Рыжоў увосень 2010 г. заявіў аб жаданні ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбараў, але ўжо 21 кастрычніка, за два месяцы да выбараў, на этапе збору подпісаў, зняў кандыдатуру. Нагадаем, што ўсяго прэтэндэнтаў было 19, але дзевяць, у тым ліку Рыжоў, знялі свае кандыдатуры, або іх заяўкі не зарэгістравалі.

Потым С. Рыжоў запомніўся шэрагам дзіўных заяў і акцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0