Польшча сёння прыняла на лячэнне першых чатырох грамадзян Украіны, якія пацярпелі падчас акцый пратэсту ў Кіеве.

«Кіруючыся гуманітарнымі матывамі, Польшча запрасіла на лячэнне чатырох грамадзян Украіны, якія пацярпелі ў выніку сутыкненняў, якія адбыліся ў Кіеве ў студзені гэтага года. У чацвер, 6 лютага, яны прыехалі ў нашу краіну», — гаворыцца ў паведамленні.

Украінцаў будуць лячыць у шпіталі Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.

Раней паведамлялася, што дзесяць пацярпелых у ходзе сутычак на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве адправіліся на лячэнне ў Літву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?