У 2013 годзе рынак продажу новых аўто абудзіўся: аб'ём продажаў склаў 28 810 машын. За год гэтая лічба вырасла на 40%.

Такую інфармацыю агучыла PR-менеджар кампаніі «Атлант-М Фарцойгхандэль» Алена Козуб.

Агулам дылеры прадалі аўтамабіляў на суму каля мільярда даляраў.

Продажы расійскіх брэндаў склалі 5628 аўто (змяншэнне на 7%), нерасійскіх брэндаў – 23182 аўто (рост на 59%). Аднак вялікую долю прададзеных Фальквагенаў, Рэно і іншых аўто складаюць машыны расійскай зборкі.

Найбольшую колькасць машын удалося прадаць дылерам кампаніі «Фальксваген» (3913 машын, 13,6% рынку), на другім месцы «Рэно» (3577; 12,4%). Адметна, што лідар 2011-2012, расійская вытворца ВАЗ скацілася толькі на трэцяе месца (2709; 9,4%).

Кітайска-беларускаму праект Geely ўдалося рэалізаваць 407 аўтамабіляў, гэта 19-е месца на рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?