Афіцыйны вяшчальнік Алімпіяды ў нашай краіне — Белтэлерадыёкампанія — пакажа прамую трансляцыю Адкрыцця XXII Алімпійскіх гульняў у Сочы. Урачыстая цырымонія пачнецца 7 лютага ў 19.10 на «Беларусь-1».

Цырымонія будзе доўжыцца каля трох гадзін. Поўны расклад шоу трымаецца ў сакрэце, але вядома, што яно будзе падзелена на дзевяць частак, якія апавядаюць пра розныя перыяды расійскай эпохі.

Таксама вядома, што на адкрыцці выступіць расійскі поп-гурт «Тату». Імёны іншых удзельнікаў трымаюцца ў сакрэце, паведамляе By.tribuna.com. Пакуль невядома, хто запаліць алімпійскі агонь,

Першыя камплекты медалёў будуць разыграныя ў суботу.

Паказваць Алімпіяду будуць у асноўным тэлеканалы «Беларусь-2» і «Беларусь-5».

Так у суботу на «Беларусь-2» трансляцыі пачнуцца ў 12:50 паказам спаборніцтваў па лыжных гонках. У 17:20 пачнецца трансляцыя мужчынскага спрынту ў біятлоне.

Амаль увесь эфір «Беларусь-5» будзе аддадзены Алімпіядзе.

У суботу першая прамая трансляцыя ў 10:20 (слоўп-стайл — від фрыстайлу). Таксама «Беларусь-5» пакажа ў суботу спаборніцтвы па канькабежным спорце, а таксама фігурнае катанне.

У нядзелю, 9 лютага, магчыма беларусы заваююць першы медаль Гульняў-2014. У 17:30 — жаночы спрынт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0