Беларускі паўабаронца Рэнан Брэсан скасаваў кантракт з казахстанскім «Актабэ» паводле ўзаемнай згоды. Гэта адбылося на зборы ў Турцыі. Агент футбаліста шукае кліенту новы клуб.
Рэнан Брэсан гуляў у Беларусі з 2007 па 2012 г., спачатку за «Гомель», потым за БАТЭ, фота Goals.by
Нагадаем, апошнім клубам Брэсана была расійская «Аланія» (2013), аднак з-за запазычанасцяў па заробку паўабаронца пакінуў клуб.
Чакалася, што Брэсан працягне кар'еру ў Бразіліі, аднак ён прыняў прапанову казахстанскага клуба ў сярэдзіне студзеня 2014 г.
Пра прычыны сыходу з «Актабэ» не паведамляецца.
Сёння Брэсан прыбыў у трэніровачны лагер іншага казахстанскага клуба — сталічнай «Астаны», якая згуляе свой трэці матч на турэцкім зборы. У гэтай гульні супернікам сталічнай каманды стане венгерскі «Дыошд'ер».