«Хачу развесціся з мужам, але ён не дае мне развод», — прызнаецца ў інтэрв'ю польскаму выданню «Super Express» 84-гадовая Барбара Ярузэльская і дадае: «Я ўжо не кахаю яго, бо ворагаў не кахаюць!»

Жонка Войцеха Ярузэльскага, былога прэзідэнта Польшчы, абвінавачвае 91-гадовага генерала ў здрадзе з былой хатняй работніцай. Калі Ярузельскі быў шпіталізаваны для лячэння лімфомы, 50-гадовая жанчына стала ягонай сядзелкай. 

«Гэтая дама — амаральная, да таго ж мае праблемы з алкаголем. Яна адкрыта заляцаецца да майго мужа, штодзень прыходзіць у шпіталь, носіць яму булёны… Яна папросту ўчапілася ў яго! І яму гэта, відаць, падабаецца. Але калі яна застанецца ў нашым доме, то там не будзе мяне! Я саступлю ёй месца», — кажа пані Ярузэльская. 

Былая першая лэдзі прызнаецца, што гэта першы сур'ёзны крызіс іх шлюбу, які доўжыцца ўжо 53 гады. На працягу ўсяго гэтага часу Ярузэльскія былі ўзорам шлюбнай вернасці, што прызнавалі нават ворагі польскага генерала. 

Магчыма, і цяпер гаворка не пра здраду, а проста пра крыўды і ўвагу?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?