Спявачка Земфіра абвінаваціла расійскі Першы канал у незаконным выкарыстанні сваёй песні. Адпаведнае паведамленне з'явілася на яе афіцыйным сайце 7 лютага.
Паводле заявы спявачкі, Першы канал «праігнараваў усе магчымыя дамоўленасці», выкарыстаўшы яе кампазіцыю без дазволу. З кантэксту вынікае, што песня Земфіры была выкарыстаная ў трансляцыі цырымоніі адкрыцця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы 7 лютага.
Рэмікс на кампазіцыю «Хочаш?» прагучаў падчас параду спартсменаў на цырымоніі адкрыцця.