• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Культура
10.02.2014 / 11:37

Чалавек, які вяртаў беларускія назвы ў Баранавіцкi раён 1

За сваё жыццё Аляксандр Жук дзясятак разоў кардынальна змяняў прафесійнае амплуа – ад дрывасека да намесніка старшыні райвыканкама. 24 студзеня дырэктар Мірскай сярэдняй школы адсвяткаваў сваё 60-годдзе.

Продак

Родны брат майго дзядулі Дзям’ян Дудук у свой час быў адзіным сялянскім хлопцам з Клеччыны, які выбіўся ў людзі. Пасля школы ён скончыў юнкерскую вучэльню ў Міры, пасля – вышэйшую вайсковую школу ў Пецярбургу, а потым зрабіў амаль немагчымае для людзей яго паходжання –даслужыўся ў царскім войску да штабс-капітана. Быў першым сярод сваіх па фехтаванні і рукапашным боі. Ён загінуў у Першую сусветную вайну ў Латвіі, а пахавалі яго на радзіме, каля царквы ў Сіняўцы. Пахавалі ў царкоўным двары, дзе хавалі толькі святароў і вельмі знакамітых людзей.

Калі саветы разбурылі царкву, на яе месцы зрабілі танцпляцоўку. Тады мы з братам, хоць і былі камуністамі, прыйшлі ў сельсавет і сказалі, што не хочам, каб моладзь пасля танцаў абсцыкала магілы нашых продкаў. Нас падтрымалі, і мы перанеслі магілу на агульныя могілкі. А як Гарбачоў прыйшоў да ўлады, мы ініцыявалі і адраджэнне царквы ў Сіняўцы на ранейшым месцы.

Гісторыя і сямейны радавод

У нашай сям’і заўжды паважалі гісторыю. Я, напрыклад, магу згадаць свой радавод да сёмага калена. Відаць, праз гэту любоў да гісторыі пасля сваёй вясковай школы я паступіў на гістфак БДУ. Па трох уступных экзаменах я атрымаў 5-5-4. І ніякага рэпетытарства ў тыя гады мы не ведалі.

Дырэктарства

Папрацаваўшы крыху настаўнікам гісторыі і адслужыўшы ў войску, у 1981 годзе я надоўга ўзначаліў школу-інтэрнат для дзяцей-сірот у Ястрамбелі. Галоўным вынікам свайго дырэктарства я лічу тое, што мы з калектывам здолелі стварыць у інтэрнаце ўмовы, максімальна набліжаныя да бацькоўскіх. Мы імкнуліся, каб дзецям было ўтульна. Хаця цалкам замяніць бацькоў, на жаль, мы не маглі.

Палкі ў калёсах

Нават у такой добрай справе, як дапамога дзецям-сіротам, чыноўнікі ўсе тыя гады совалі мне палкі ў калёсы. Што б я ні задумаў – зрабіць басейн ці адкрыць турыстычны клуб, пабудаваць лёгкаатлетычны манеж ці дом для педагогаў, раённыя чыноўнікі ніколі не хацелі напружвацца. Наша школа-інтэрнат падпарадкоўвалася вобласці. Напэўна, гэта выклікала рэўнасць у мясцовых чыноўнікаў, якія не мелі ніякай улады нада мною. На мяне ціснулі. За 1987 год, памятаю, я налічыў 37 розных праверак маёй школы – ад санстанцыі да пракуратуры. Тое, што Жук не п’е, не гуляе і не крадзе, напэўна, іх яшчэ больш злавала. Так доўжылася, пакуль аднойчы на абкаме партыі ім не сказалі: «Адчапіцеся ад Жука!»

Урэшце скончылася ўсё тым, што ў 1989 годзе мяне назначылі загадчыкам раённага аддзела адукацыі, а яшчэ праз паўгода – намеснікам старшыні Баранавіцкага райвыканкама.

Дзевяностыя

Дзевяностыя – быў час нацыянальнага ўздыму. У Баранавічах сабралася цудоўная каманда адукаваных і зацікаўленых у адражэнні беларускай культуры людзей – краязнаўцы Міхась Бернат і Васіль Дубейка, гісторык Віктар Сырыца, культасветнік Вячаслаў Болбат… Маёй справай было аб’яднаць іх усіх і даць магчымасць ім працаваць, прасоўваючы іх прапановы ў выканкаме.

Мы адны з першых у краіне пачалі ўсталёўваць дарожныя знакі і шыльды па-беларуску, назвалі вуліцу і школу ў Мілавідах у гонар паўстанцаў Каліноўскага і ў гонар паэта Андрэя Рымшы ў Гарадзішчы.

Запомніліся вялікія навуковыя канферэнцыі ў гонар Паўлюка Багрыма і Адама Міцкевіча, куды, апроч беларускіх паэтаў і прафесуры, з’ехаліся людзі з Канады, Англіі, Польшчы, Германіі… Менавіта там нарадзілася ідэя будаўніцтва музея-сядзібы Міцкевіча ў Завоссі.

У тыя гады мы рэальна адчувалі сваю волю і ўладу і рабілі ўсё, што маглі, на карысць адраджэння беларушчыны.

Хаця час быў неверагодна цяжкі… Я паралельна быў старшынёй працоўнага кантролю па размеркаванні маёмасці – дзяліў купоны на шкарпэткі, мыла, цыгарэты паміж сельсаветамі. Я быў вымушаны займацца і гэтым, бо такое было рэальнае жыццё, людзі патрабавалі гэтага.

Памяць

У 90-я я кіраваў раённай камісіяй па падрыхтоўцы гісторыка-дакументальнай кнігі «Памяць», на напісанне якой я пускаў большасць даступных мне сродкаў. Нашы гісторыкі і краязнаўцы маглі вольна вандраваць па краіне, збіраць матэрыял у архівах у Вільні…

Мы з хлопцамі разумелі, што пакуль мы жывыя і маем магчымасць увекавечыць нашу мінуўшчыну, гэта трэба зрабіць – інакш хутка ўсё згіне.

На жаль, тое, што ўвайшло ў кнігу «Памяць» – толькі трэцяя частка сабранага матэрыялу. Фактычна сёння нам трэба ствараць другую кнігу «Памяць», пакуль жывыя яшчэ яе збіральнікі.

Людзі ў андэграўндзе

У краязнаўцы Васіля Дубейкі назбіраны ўнікальны матэрыял на пяць манаграфій, але на сёння няма ніводнага чалавека, які прапанаваў бы выдаць гэтыя кнігі. А яны маглі быць нашай візітоўкай, якую можна было б прадэманстраваць турыстам, інвестарам… Пасля дзяржава магла б мець з гэтага прыбытак. І такіх людзей, якія на вывучэнне баранавіцкай гісторыі і артэфактаў паклалі ўсё жыццё, у нас шмат. Трэба толькі даць ім паветра. А яны сёння ў андэграўндзе.

Пошукі сябе

У 1995 годзе я стаў непатрэбны, і мяне звольнілі з пасады намесніка старшыні райвыканкама. Пачаліся гады майго другога пошуку сябе. Я ўладкаваўся на працу ў дарожнае ўпраўленне, пасля – у банк, а пасля падаўся пілаваць лес. Тады мне трэба быў спакой, каб пабыць нейкі час сам-насам, вырашыць, чым займацца далей. І лес даў мне гэты спакой…

У 1999-м я вырашыў вярнуцца да дзяцей-сіротаў і ўзначаліў абласное аддзяленне Фонду дапамогі дзецям-сіротам. А ў 2004 годзе мне прапанавалі пайсці дырэктарам у школу ў Міры. Я падумаў, што маю яшчэ шмат задумаў, што нешта яшчэ не дарабіў для маладога пакалення, для беларушчыны, і пагадзіўся.

Школа

У школе я рэалізаваў адну са сваіх мараў: распрацаваў канцэпцыю і стварыў музей школы, экспазіцыя якога размешчана па ўсім будынку. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры дзейнічае рэгулярная экспазіцыя, прысвечаная нашаму земляку, паэту Яну Чачоту, а таксама ёсць сезонныя выставы, прысвечаныя беларускаму лёну, мёду, бульбе… Дарэчы, тут сабраныя і саматканыя рэчы маёй матулі. У кабінеце гісторыі праілюстравана гісторыя навакольных вёсак.

У калідорах школы ёсць экспазіцыі «Баранавіччына паэтычная», вісяць стэнды, прысвечаныя вучням і настаўнікам, якія дасягнулі пэўных вяршыняў.

Лыжна-ролерная траса

Заступіўшы на новую пасаду, мне хацелася стварыць які-небудзь аб’ект, які дапамог бы нашаму раёну нейкім чынам вылучыцца. Так у 2004 годзе ў мяне з’явілася ідэя стварэння лыжна-ролернай трасы, а ў 2006-м яна ўжо была здадзена – першая ў Брэсцкай вобласці.

Мары

Хоць я ўжо пенсіянер, у мяне яшчэ шмат мараў, якія я хачу рэалізаваць. Мару стварыць Баранавіцкі музей адукацыі і ўшанаваць у ім памяць многіх нашых таленавітых землякоў.

Мару, каб на маляўнічым узвышшы пад Моўчаддзю, што завецца беларускай Швейцарыяй, узнік культурна-спартыўны комплекс, аналаг Сіліч, які даў бы штуршок эканамічнаму і сацыяльна-культурнаму развіццю нашага рэгіёна.

Вельмі хочацца рэанімаваць раённую камісію па напісанні другой кнігі «Памяць» па Баранавічах і Баранавіцкім раёне, што, магчыма, ажывіла б цікавасць да беларускай мінуўшчыны нашых сучаснікаў. Рэалізацыяй вось гэтых праектаў я і паспрабую заняцца на пенсіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

intex-press.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
«Мне так хочацца, каб гэтую песню пачулі. Менавіта сёння». «Акрэсцінскі вальс» Кацярыны Ваданосавай ВІДЭА
«Чума» Альбера Камю і наша сучаснасць. Новае відэа Андрэя Хадановіча
У гурта NAVIBAND выйшлі новыя песня і кліп на песню «Свяці». 1
Уладзімір Сцяпан: У іх свая мерка літаратуры — колькасць базавых
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Беларусы прайшлі маршам па Варшаве ў другую гадавіну выбараў 2020 года 3
Заснавальнік Pink Floyd лічыць, што вайну ва Украіне распаліў Байдэн 6
У Іране пасля выхаду роліка, дзе дзяўчына есць марожанае, жанчынам забаранілі здымацца ў рэкламе 3
Міністр культуры Украіны выключыў дэмантаж манумента «Бацькаўшчына-маці» ў Кіеве
У Лошыцкай сядзібе пасля рэканструкцыі пачнуць праводзіць вяселлі 2
Афіцыйна ў Беларусі цяпер няма ўздыму захворвання на каранавірус
У Мінску за ўдзел у пратэстах затрыманы аператар на АЗС 2
Усяго патроху
Шкоднікі вельмі баяцца звычайнага мыла — проста пакладзіце яго ў агародзе і пабачыце эфект 4
Індыйскі красовер Mahindra Scorpio-N зрабіў фурор, за хвіліну аформлена 25 000 перадзамоў
Найбуйнейшая падзея ў свеце кіберспорту будзе асвятляцца па-беларуску 1
Пікнікі, каруселі, салодкая вата. Як беларусы адпачываюць у парках 6
Кавуны ў слоіку на зіму — летні смак цэлы год 6
Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт 6
Летні далікатэс: як хутка пачысціць лісічкі 23
Спорт
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф 1
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою
Баскетбалістку, якая зарабляе найбольш у свеце, асудзілі ў Расіі да 9 гадоў зняволення
Кінула працу на рудніку і стала чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу 19
Кітайская каманда будзе гуляць у чэмпіянаце Беларусі па гандболе
«Зрабіла б тое ж самае». Як жыве спартсменка, што сышла з п'едэстала, калі зайграў не яе гімн 5
Здарэнні
У Ельскім раёне ноччу сутыкнуліся тры камбайны. За рулём аднаго з іх быў 14-гадовы падлетак
У Гомельскім раёне 60-гадовы мужчына пагражаў 12-гадоваму падлетку нажом
У мінскім пераходзе п'яная кампанія збіла дзяўчыну і хлопца за адмову праспяваць песню 5
У Салігорскім раёне чалавек утапіўся ў возеры
На Крыце беларуску абвінавацілі ў выкраданні 7-гадовага дзіцяці 1
Пад Ваўкавыскам выратавалі cабаку і кацяня, якія праваліліся ў калодзеж
У Ваўкавыскім раёне падлетка падчас рыбалкі ўдарыла токам
Карысная інфа
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
З-за навальніц на нядзелю абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 1
Здароўе
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу 8
Мінздароўя: Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі 70% беларусаў
Сталі вядомыя пяць прыкмет новага штаму кавіду, якія вы можаце не заўважыць
Мова
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Сэрвіс Slounik.org абнавіў дызайн і займеў мабільную версію
Сайт CityDog пачаў эксперымент, каб папулярызаваць беларускую мову 4
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Змяніўся топ рэкламадаўцаў і стала больш расіян. Што адбываецца на рынку медыйнай рэкламы ў Беларусі
Галоўчанка: Эканоміка дэманструе гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці 3
У банкаматах Альфа-банка зноў можна здымаць даляры
Украіна дэнансавала пагадненне аб супрацы і кааперацыі з Беларуссю ў ВПК
Меркаванні
Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца 6
Класкоўскі: Не магу прыпомніць прыкладаў, калі ўрад у выгнанні з-за мяжы здзейсніў нейкія пераўтварэнні і скінуў рэжым 9
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 15
Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці 34
Гісторыя
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Таджыкістан: велічная гісторыя не гарантуе велічнай сучаснасці 7
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Рэпартаж са змрочнай турмы ў Баранавічах. Як там вязні сядзелі ў 1931 годзе і як вешалі асуджаных на смерць
Гісторык: Варагі загаспадарылі на Русі, бо заслугі ставілі вышэй за выслугу 4
Культура
«Мне так хочацца, каб гэтую песню пачулі. Менавіта сёння». «Акрэсцінскі вальс» Кацярыны Ваданосавай ВІДЭА
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
«Чума» Альбера Камю і наша сучаснасць. Новае відэа Андрэя Хадановіча
Уладзімір Сцяпан: У іх свая мерка літаратуры — колькасць базавых
У гурта NAVIBAND выйшлі новыя песня і кліп на песню «Свяці». 1
Малдаванка вывучыла беларускую мову і напісала на ёй кнігу 2
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
Навука і тэхналогіі
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны
Штучны інтэлект ужо стварае мастацтва. Ці здолее ён замяніць крэатыўны клас? 3
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Навукоўцы часткова аднавілі працу сэрца і мозгу свінні праз гадзіну пасля яе смерці 1
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма
Xiaomi паказала гаджэт, які дазволіць кіраваць разумным домам сілай думкі
У Кітаі прыдумалі, як праслухоўваць памяшканні праз оптавалаконныя кабелі
Каханне і сэкс
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 33
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
Свет
Прэм’ер-міністаркі Фінляндыі і Эстоніі выказаліся за абмежаванне выдачы краінамі ЕС турыстычных віз расіянам
Кампанія Tetra Pak прадала расійскі бізнэс за адзін еўра
Зяленскі заклікаў краіны Захаду забараніць уезд для ўсіх расіян 12
Еўрапейскія дыпламаты заклікалі вызваліць беларускіх палітвязняў
Расійскія авіякампаніі пачалі разбіраць самалёты на запчасткі 2
Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі за месяц прасунуліся ў Данбасе максімум на 10 кіламетраў
ФБР правяло ператрус у маёнтку Дональда Трампа
Галоўнае
На Паўла Белавуса завялі новую крыміналку
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны
«Купілі стэйкі па прывабнай цане і здзівіліся». Што за чырвоная рыба прыехала ў нашы крамы?
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
«Я лічу сілавое рашэнне рэальным». Вось што сказаў Валерый Сахашчык у першай пасля прызначэння прамове 3
«Мне так хочацца, каб гэтую песню пачулі. Менавіта сёння». «Акрэсцінскі вальс» Кацярыны Ваданосавай ВІДЭА
У Мінску назіраецца павышаная колькасць міліцыі і ціхароў на вуліцах 2
Усяго патроху
Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай 12
Паглядзіце на чырвоныя лініі на малюнку: яны прамыя ці крывыя? 2
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 1
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Фота / Відэа
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
«Я казаў міліцыянерам «Да пабачэння», а яны мне — «До свидания»! Пасол Францыі пра сваю кароткую работу ў Беларусі 5
Апытанка
Самае чытанае
Ціханоўская стварае кабінет, мэта якога — «дэакупацыя краіны і правядзенне свабодных выбараў» 28
Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай 12
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 26
Як прагнаць павукоў? Калі вы прыменіце гэтыя хітрыкі, павукі збягуць з вашага дому 4
Самае лайканае
«Ёсць тры групы людзей». Азараў раскрыў некаторыя дэталі плана «Перамога» 7
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 26
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды? 28
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН 37
Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай 11
Гарачыя тэмы
Ціханоўская стварае кабінет, мэта якога — «дэакупацыя краіны і правядзенне свабодных выбараў»
абнаўлялася анлайн
28
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 26
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 15
Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне 45
Больш за сто палётаў на курорты і прызначэнні пасля сумеснага адпачынку. Куды і з кім лётаюць Віктар і Лілія Лукашэнкі 22
У Нацыянальны савет Цапкала і Карач увайшлі 17 чалавек. Хто гэтыя людзі? 59
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды?
абмяркоўвайце!
28
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх