У бліжэйшы час Беларусь мае намер пацвердзіць запрашэнне наведаць краіну для шэрагу спецдакладчыкаў Савета ААН (СПЧ) па правах чалавека. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай беларускага дыпламатыі МЗС Юрый Амбразевіч 10 лютага на брыфінгу ў Мінску.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра спецдакладчык па свабодзе СМІ, свабодзе рэлігіі, свабодзе суддзяў, па гандлі людзьмі і дзіцячай парнаграфіі, па правах мігрантаў, па гвалце ў адносінах да жанчын.

На пытанне БелаПАН, чаму не пацвярджаецца запрашэнне для візіту спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі Савета ААН па правах чалавека Міклаша Харашці, Амбразевіч адказаў: «Мы не лічым, што ён можа ці здольны весці канструктыўны дыялог з урадам Беларусі ў сілу спецыфічных асабістых якасцяў і перадгісторыі пытання (стварэння пасады спецдакладчыка - БелаПАН.), а таксама таму, што стварэнне гэтай пасады ажыццяўлялася без згоды з беларускім урадам».

Амбразевіч назваў няправільным меркаванне аб тым, што дадзеная пасада дае магчымасць беларускаму ўраду весці канструктыўны дыялог з СПЧ. Падобныя пасады, падкрэсліў ён, павінны ўводзіцца толькі на добраахвотнай аснове і па ўзгадненні з урадам краіны. Толькі тады яны змогуць спрыяць паляпшэнню сітуацыі.

Адказваючы на пытанне, чаму да гэтага часу не былі ажыццёўлены візіты тэматычных дакладчыкаў і Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Наві Пілэй, Амбразевіч паведаміў, што запрашэнні ім былі накіраваны яшчэ ў 2010 годзе. «Візіты не былі рэалізаваны, мабыць, з-за пазіцыі ўпраўлення Вярхоўнага камісара аб тым, што, калі існуе краінавы дакладчык, візіты іншых дакладчыкаў не патрэбныя», - сказаў ён.

На ўдакладненне БелаПАН аб тым, што Вярхоўны камісар па правах чалавека адмовілася ад візіту ў сувязі з тым, што беларускі бок не гарантаваў ёй сустрэчу з палітвязнямі, якія знаходзяцца ў турме, Амбразевіч заўважыў: «Пытанне аб сустрэчы з імі, магчыма, і было, але чаму беларуская дзяржава павінна ў парушэнне ўласнага заканадаўства ісці на такія дзеянні?».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?