Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выказаў гэткае перакананне ў часе сустрэчы з Патрыярхам Украінскай Праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата Філарэтам у Злучаных Штатах.

Саакашвілі падкрэсліў, што за падзеямі ва Украіне цяпер сочыць увесь свет, а асабліва былыя савецкія рэспублікі.

«Гэта наша агульная барацьба за незалежнасць і будучыню нашых грамадстваў» – адзначыў Саакашвілі, дадаючы, што прыклад Украіны паўплывае на лёс Грузіі, Азербайджану, Арменіі і Малдовы, а таксама Расіі.

Украінскія ўлады забаранілі Саакашвілі ўезд ва Украіну пасля таго, як ён з'явіўся на Еўрамайдане ў Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?