У рамках адмысловай акцыі рэдакцыя ARCHE прапануе усім ахвотным набыць наступныя кнігі:

 

1) Ян Шумскі. Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі;

2) Марк Бартушка. Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.;

3) Сяргій Плахій. Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі.

У кнізе Яна Шумскага паказаныя перамены, якія адбываліся ў 1944—1953 гг. у жыцці і свядомасці жыхароў заходніх абласцей БССР, якія перад Першай сусветнай вайной уваходзілі ў склад Польшчы. На старонках выдання прадстаўлена даследаванне нацыянальнага, кадравага, культурна-асветніцкага і прапагандысцка-інфармацыйнага аспектаў працэсу саветызацыі на акрэсленых тэрыторыях.

Поўны змест кнігі даступны тут.

У кнізе Марка Бартушкі даецца агляд дзейнасці розных партызанскіх фармаванняў на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў 1941—1944 гг. Геаграфічныя межы, якія былі абраныя для гэтай працы, практычна ахопліваюць тэрыторыю сучаснай Беларусі, але пры гэтым разглядаюцца таксама падзеі ў рэгіёне вакол Вільні і на землях, якія ў 1939 г. увайшлі ў склад СССР, аднак пасля 1945 г. былі зноў перададзеныя Польшчы. Феномены, якія часта ўплывалі на ход падзеяў у Беларусі, мелі месца таксама ў Прыбалтыцы і Украіне. Падзеі ў гэтых суседніх рэгіёнах таксама разглядаюцца ў тым выпадку, калі яны задаюць рамкі канфліктаў на беларускай зямлі.

Поўны змест кнігі даступны тут.

 

 У кнізе Сяргія Плахія робіцца спроба адказаць на пытанне, якое займала шматлікіх летапісцаў і гісторыкаў на працягу многіх стагоддзяў: «Адкуль пайшла Руская зямля?». Пры гэтым гаворка ідзе тут не столькі пра зямлю ў сённяшнім разуменні тэрміну, колькі пра народ ды нацыю, а адказ на пытанне фармуецца праз рэканструкцыю раннемадэрных ідэнтычнасцяў нашых продкаў і папярэднікаў. Даследаванне дамадэрных усходнеславянскіх ідэнтычнасцяў мае на ўвазе вывучэнне працэсу развіцця цэлага шэрагу ідэнтычнасцяў, якія ў розны час стаялі за паняццем «Русь».

Поўны змест кнігі даступны тут.

Інфармацыю, колькі каштуюць кніжкі і як іх замовіць, чытайце на сайце выдання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру