Аб гэтым сказаў кіраўнік БФФ Сяргей Румас. Раней новы стадыён у Барысаве планавалі адкрыць восенню 2013 года, аднак затым адкрыццё перанеслі.

«Ужо вырашана, што стадыён адкрыецца 3 мая фінальным матчам Кубка краіны. Не выключаю прысутнасць на ўрачыстасцях кіраўніка дзяржавы, бо такое значная падзея стане стартам вялікага спартыўнага месяца, перад хакейным чэмпіянатам свету», — сказаў С. Румас.

— Але ўдзел у фінале не гарантаваны для БАТЭ!

«Гэта абмяркоўвалася з Анатолем Анатольевічам [Капскім]. Ён сказаў, што такі фармат адкрыцця стадыёна будзе дадаткова матываваць гульцоў барысаўскага клуба ў кубкавым розыгрышы» [у сакавіку толькі пройдуць матчы 1/4 фіналу, БАТЭ згуляе з «Нёманам» — НН], — сказаў Румас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?