«Спынілася сэрца», — паведамілі сябры 23-гадовага Аляксандра Буцько (Дайманда).

Усё здарылася 7 лютага ў Кітаі.

Віктар, які працаваў разам з Буцько ў Паднябеснай, расказаў «Нашай Ніве», што яны рабілі там на «працяглай аснове» мадэлямі. Пры гэтым хлопец не меў страхоўкі.

Пасля трагічнай весткі сябры Аляксандра адразу пачалі збор сродкаў для вяртання яго цела ў Беларусь.

«Сябры, сабрана 7000 даляраў. 3000 даляраў у яго брата на рахунках і гатоўкай, яшчэ 4000 у сябра Сашы ў Кітаі.

На днях будзе копія дакументаў пасля ўскрыцця, арыгіналы дакументаў прыляцяць разам з прахам: сям’я вырашыла зрабіць крэмацыю, якая адбудзецца праз 5-7 дзён і прах прыляціць не раней за 25-га. Перавозу цела не будзе праз вялікую суму грошай, свінцовую труну ўсё роўна нельга будзе адчыніць. Неабходная сума цяпер значна меншая — каля 11—13 тысяч даляраў. Сума 20-30 тысяч даляраў больш не патрэбная», — паведаміў сябра памерлага Мацвей.

У сацыяльных сетках стварылі групу памяці Аляксандра. Там можна спраўдзіць рахункі, на якія прымаюцца грошы.

У Мінску Аляксандр Буцько вучыўся ў Нацыянальнай школе прыгажосці. Здымаўся ў рэкламе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?