У Мінску адбылося лёсаванне календара вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе, паведамляе By.tribuna.com

У 1-м туры чэмпіянату Беларусі-2014 сустрэнуцца:

Шахцёр — БАТЭ
Нафтан — Тарпеда-БелАЗ
Дняпро — Дынама Мінск
Нёман — Слуцк
Мінск — Дынама Брэст
Гомель — Белшына.

1-ы тур адбудзецца 29—30 сакавіка.

Першы намеснік старшыні федэрацыі Сяргей Сафар'ян паведаміў, што сталічныя клубы 7, 8 і 9-я туры чэмпіянату Беларусі будуць гуляць у гасцях. Гэта звязана з занятасцю прадстаўнікоў праваахоўных органаў на матчах хакейнага чэмпіянату свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0