Цікава, што тэму педафіліі на днях паднялі і беларускія дэпутаты, якія абурыліся занадта вялікай колькасцю дадзеных злачынстваў і прапанавалі зрабіць больш жорсткім пакаранне за іх здзяйсненне.

Так, паводле дадзеных МУС, толькі за 2013 год было выяўлена 110 злачынстваў, учыненых педафіламі. Для Беларусі гэта вельмі шмат. Ад вычварэнцаў пацярпела 113 дзяцей, у тым ліку 82 малалетнія. Сёння ў статусе падазраваных па крымінальных справах, звязаных з педафіліяй, праходзяць 60 чалавек.

Я раз у пік абмеркавання гэтай праблемы дэпутатамі стала вядома аб новым выяўленым педафіле. На гэты раз у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці.

Крымінальная справа заведзеная ў дачыненні да інжынера-энергетыка ДЛГУ «Старадарожскі лясгас». Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.3 арт.167 Крымінальнага кодэкса Беларусі (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняй).

Паводле папярэдніх дадзеных, падазраваны з ліпеня 2012 года па 18 верасня 2013 у лясным масіве паблізу г. Старыя Дарогі неаднаразова здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетніх дзяўчынак. Цяпер вядома як мінімум пра дзвюх пацярпелых дзяўчынак 12 і 13 гадоў.

Вядзецца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?