11 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска суддзя Жанна Брысіна абвясціла прысуд па справе аб забойстве кіраўніка мінскага клуба лучнікаў-аматараў Ганны Сардэчкінай.

Фота TUT.by.

Вінаватым у забойстве 27-гадовай жанчыны прызнаны яе былы муж Канстанцін Казлоў. Ён прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Казлоў прызнаў сваю віну ў здзейсненым злачынстве.

Суд задаволіў пазоў пацярпелай па гэтай справе, сястры загінулай Кацярыны Сардэчкінай, абавязаўшы вінаватага выплаціць ёй у якасці пакрыцця матэрыяльнай і маральнай шкоды 112,5 млн рублёў. Першапачаткова пазоў быў заяўлены ў памеры 300 млн рублёў.

Ганна Сардэчкіна знікла 12 жніўня мінулага года.

Аб знікненні заявіў яе былы муж. Як высветлілася, падчас сваркі ён задушыў яе, затым расчляніў у ваннай цела кухонным нажом, частку астанкаў закапаў у лесапаркавай зоне каля вуліцы Алешава, частку ўтапіў у Цнянскім вадасховішчы.

Сварка былых мужа і жонкі адбылася ў кватэры Казлова, дзе пасля разводу жылі Сардэчкіна з іх чатырохгадовым сынам Арторыусам, нібыта з-за таго, што жанчына абмяжоўвала магчымасць бацькі бачыцца з дзіцем. На судзе Казлоў казаў, што дзіця не бачыла таго, што адбываецца, аднак хлопчык у судзе распавёў, што бачыў як «тата маму перамог».

Ні Казлоў, ні яго адвакат пакуль не заявілі аб намеры абскардзіць рашэнне суда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру