Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч гатовы правесці дэбаты са старшынёй фракцыі «Украінскі дэмакратычны альянс за рэформы (УДАР)» у Вярхоўнай Радзе Віталём Клічко на адным з агульнанацыянальных тэлеканалаў.

Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта Украіны.

«Практыка правядзення такіх дэбатаў існуе ва ўсіх цывілізаваных краінах. Каб зрабіць гэтыя дэбаты максімальна даступнымі для шырокай грамадскасці, а не толькі для аўдыторыі, якая знаходзіцца на Майдане Незалежнасці, прапануецца правесці іх на адным з агульнанацыянальных тэлеканалаў», — адзначаецца ў ім.

Прэс-служба нагадвае, што 25 студзеня падчас чарговага пасяджэння рабочай групы па ўрэгуляванні палітычнага крызісу Януковіч для забеспячэння шырокага грамадскага дыялогу прапанаваў Клічко правесці публічныя дэбаты, і на гэтую прапанову лідар УДАРа пагадзіўся.

9 лютага падчас Народнага веча Клічко выклікаў Януковіча на дэбаты на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру