У мінулым годзе Беларусь паставіла ў Расію амаль 1,5 млн. тон нафтапрадуктаў. Паводле інфармацыі БелаПАН, асноўны аб'ём беларускіх нафтапрадуктаў, рэалізаваных на расійскім рынку, прыйшоўся на аўтабензін. 

Так, паводле даных, у Расіі ў 2013 годзе было прададзена 1,15 млн. тон аўтамабільнага бензіну, вырабленага на тэрыторыі Беларусі. Акрамя гэтага, у Расію было пастаўлена 216 тыс. тон беларускага дызельнага паліва і 77 тыс. тон паліва для рэактыўных рухавікоў і 4 тыс. тон мазуту. 

Нагадаем, што рэалізацыя беларускіх нафтапрадуктаў на тэрыторыі Расіі з'яўляецца адной з умоў паставак расійскай нафты ў Беларусь. Упершыню пастаўка беларускага паліва на расійскі рынак была прадугледжана балансамі, якія Беларусь і Расія падпісалі на 2012 год. 

Усяго Беларусь экспартавала ў 2013 годзе 13,56 млн. тон нафтапрадуктаў на 10,18 млрд. долараў. Акрамя таго, на знешнія рынкі Беларусь таксама паставіла 1,62 млн. тон нафты на 1,24 млрд. долараў. 

Пры гэтым варта адзначыць, што валютныя паступленні Беларусі ад экспарту тавараў у 2013 годзе склалі 35,95 млрд. долараў. Такім чынам, амаль траціна выручкі Беларусі ад экспарту тавараў прыпадае на нафтавыя пазіцыі (нафта і нафтапрадукты).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру