Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец быў запрошаны на ток-шоу Вадзіма Гігіна «Пазіцыя» 10 лютага, прысвечанае тэме рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ. Пасля эфіру юрыст падзяліўся ўражаннямі.

«Пасля саўдзелу ў ток-шоу АНТ узгадаў, што не сказаў пра… Нідэрланды. Што

там рэгістрацыю друкаваных СМІ прызналі неканстытуцыйнай яшчэ ў 1892, — а мы ў ХХІ стагоддзі сур'ёзна абмяркоўваем рэгістрацыю інтэрнэт-медыяў!

Пасля прагляду праграмы ў запісе супакоіўся. Зусім не факт, што гэтая фраза прагучала б у эфіры.Як не прагучалі, напрыклад:

- Статыстыка адмоваў Мінінфармацыі ў рэгістрацыі друкаваных СМІ за тры гады (105 адмоваў),

- Рэмарка пра тое, што БАЖу ў Беларусі чамусьці забаранілі выдаваць пасведчанні журналістаў, хоць ва ўсім свеце журналісцкія саюзы гэта робяць (у сувязі з выказваннем апанентаў аб тым, што інтэрнэт-СМІ трэба рэгістраваць для таго, каб даць іх супрацоўнікам правы журналістаў),

- Заўвага, што распаўсюд заканадаўства аб СМІ на навінавыя сайты нічога не вырашыць, паколькі яны займаюць толькі невялікі сегмент у інтэрнэце, і складана зразумець, як гэта заканадаўства будзе ўплываць на, скажам, сацыяльныя сеткі або замежныя інтэрнэт-рэсурсы…

Але больш за ўсё мне шкада, што пры канцы праграмы былі «з'едзеныя» словы Юрыя Зісера, які рэзюмаваў нашу з ім пазіцыю — пра тое, што замест рэгістрацыі інтэрнэт-медыяў трэба ліквідаваць рэгістрацыю СМІ як такую», — піша Андрэй Бастунец на сайце БАЖ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру